Вы тут

Міністэрства абароны перадало дзіцячаму дому пад Оршай новую мэблю


Кіраўнік ваеннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падчас рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» павіншаваў з Калядамі і Новым годам больш за дваццаць маленькіх выхаванцаў з Андрэеўскага дзіцячага дома, які знаходзіцца пад Оршай.


Фота Міністэрства абароны

Міністэрства абароны ўжо больш за дзесяць гадоў шэфствуе над гэтай установай.

Упершыню, з-за пандэміі, сустрэча міністра абароны з дзецьмі, выхавацелямі і настаўнікамі адбылася ў відэафармаце.

Акрамя салодкіх падарункаў, дзеці атрымалі новую мэблю для спальных пакояў. Да таго ж прадстаўнікі ваеннага ведамства фінансава паспрыялі ў рамонце актавай залы.

Як паведаміў «Звяздзе» Сяргей СІРАЦЕНКА, дырэктар дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы «Андрэеўскі дзіцячы дом», штогод, дзякуючы клопату ваенных, тут становіцца ўсё больш утульна, па-хатняму. Шмат ёсць магчымасцяў, каб з карысцю праводзіць вольны час. У прыватнасці, летась падарункам ад ваеннага ведамства стаў інтэрактыўны цір (электронны стралковы лазерны трэнажор).

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.