Вы тут

У 2020 годзе ў краіне з’явілася 46,7 тысячы гектараў новых лясоў


Большая частка з іх створана рукамі лесаводаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: mlh.by

У 2020 годзе сіламі лесагаспадарчых устаноў было створана каля 38,9 тысячы гектараў новых лясоў. Гэта на 127 працэнтаў больш за запланаваны аб’ём. З улікам натуральнага лесааднаўлення новыя лясы з’явіліся на плошчы звыш 46,7 тысячы гектараў. Большая частка насаджэнняў (55,6 працэнта) была створана лесаводамі з выкарыстаннем селекцыйнага пасяўнога і пасадачнага матэрыялаў. Дзякуючы пасадачнаму матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у краіне з’явілася 6,3 тысячы гектараў лясных культур (16 працэнтаў ад плошчы пасеву і пасадкі лесу). Яго выкарыстанне дазваляе работнікам галіны падоўжыць лесакультурны сезон і тым самым павялічыць аб’ёмы стварэння новых лясоў.

Як і ў папярэднія гады, асаблівы акцэнт лясгасы зрабілі на аднаўленні ўчасткаў распрацаваных усохлых насаджэнняў (тут было створана звыш 22 тысячы гектараў лясных культур). Пры гэтым пераважная большасць створаных лясных культур належыць да хваёвых і цвёрдаліставых парод (97,6 працэнта), доля мяккаліставых парод склала ўсяго 2,4 працэнта ад агульнай плошчы.

У міністэрстве адзначылі, што арганізацыі лясной гаспадаркі самастойна забяспечваюць сябе неабходным пасадачным і пасяўным матэрыяламі. У галіне выбудаваная і паспяхова функцыянуе сістэма лесаразвядзення і лесааднаўлення. Створаны ўсе ўмовы для вырошчвання здаровых, якасных лясоў — ад нарыхтоўкі, перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны і захоўвання насення лясных раслін, вырошчвання стандартнага пасадачнага матэрыялу, правядзення мерапрыемстваў па лесааднаўленні і лесаразвядзенні — да догляду за ляснымі насаджэннямі і ўводу іх у катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў. Укаранёная і функцыянуе перадавая тэхналогія па перапрацоўцы лесанасеннай сыравіны і захоўванню насення лясных раслін, якая дае магчымасць атрымліваць высакаякасны насенны матэрыял і забяспечваць яго паўнавартаснае, доўгае захоўванне.

У бягучым годзе лесагаспадарчыя ўстановы плануюць выканаць лесааднаўлення і лесаразвядзенне на плошчы не менш 39,6 тысячы гектараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.