Вы тут

Дырэктара прадпрыемства ў Брэсцкім раёне падазраюць у атрыманні хабару


Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара прадпрыемства ў Брэсцкім раёне. Яго абвінавачваюць у карупцыі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Дзмітрый Іванюк.


Дырэктар прадпрыемства 13 студзеня атрымаў ад мінчаніна хабар на суму больш як $2 тыс. Мужчына працаваў у сталічнай фірме гандлёвым прадстаўніком, але афіцыйна там не быў працаўладкаваны. Разам з намеснікам дырэктара гэтай фірмы ён распрацаваў план па перадачы грошай за вырашэнне пытання па заключэнні і выкананні дагавораў на пастаўку біякармоў і біядабавак. Супрацьпраўныя дзеянні выявілі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Брэсцкіх РАУС і УУС.

Брэсцкі МАСК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка прадпрыемства ў Брэсцкім раёне па ч.1 арт.430 (атрыманне хабару) КК. Ён заключаны пад варту. Намеснік дырэктара мінскай фірмы інкрымінуюць ч.1 арт.431 (дача хабару) КК. Ён таксама пад вартай. Па такім жа артыкуле прад'яўленае абвінавачванне чалавеку, які перадаў хабар. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе закладу.

Крымінальныя справы злучаныя ў адну вытворчасць.

Прэв’ю: krasnoyarsk.sm-news.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.