Вы тут

МЗС: Беларусь з трывогай назірае за эрозіяй сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне раззбраення


Беларусь заяўляе пра запатрабаванасць Дагавора па адкрытым небе як інструмента забеспячэння транспарэнтнасці і прадказальнасці ў ваеннай сферы. Гэта адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы сітуацыю вакол Дамовы па адкрытым небе, інфармуе сайт знешнепалітычнага ведамства.


«Мы з трывогай і заклапочанасцю назіраем за эрозіяй сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне нераспаўсюджання, раззбраення і кантролю над узбраеннямі, уключаючы Дамову па адкрытым небе, — падкрэсліў Анатоль Глаз. — Бягучае развіццё становішча вакол Дагавора, абумоўленае перш за ўсё выхадам з яго ЗША, вядзе да падрыву рэжыму адкрытага неба і ставіць пад пытанне далейшую жыццяздольнасць дамовы».

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу: «Беларусь неаднаразова заяўляла пра запатрабаванасць Дагавора па адкрытым небе як інструмента забеспячэння транспарэнтнасці і прадказальнасці ў ваеннай сферы. Значнасць дагавора як неад’емнага кампанента еўраатлантычнай бяспекі была пацверджана усімі дзяржавамі-удзельнікамі ў ходзе чацвёртай канферэнцыі па разглядзе выканання Дагавора 7–9 кастрычніка 2020 года».

«Па-ранейшаму перакананыя, што ўсе праблемы, звязаныя з выкананнем Дагавора па адкрытым небе, варта вырашаць з дапамогай раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу пры ўліку усімі бакамі інтарэсаў і заклапочанасцей адзін аднаго, — працягнуў Анатоль Глаз. — Будзем аналізаваць сітуацыю, у тым ліку ў кантэксце практычнага ажыццяўлення Дагавора Беларуссю сумесна з Расіяй у рамках групы дзяржаў — удзельніц дагавора, створанай у адпаведнасці з пунктам 3 раздзела II артыкула III Дагавора».

Беларускі бок спадзяецца, што ў бліжэйшы час ключавыя гульцы ў сферы кантролю над узбраеннямі на еўраатлантычнай прасторы змогуць праявіць палітычную волю і прыняць неабходныя рашэнні, якія дазволяць захаваць цэласнасць і жыццяздольнасць Дагавора і будуць спрыяць яго далейшаму развіццю як унікальнага механізму ўмацавання даверу і бяспекі на прасторы ад Ванкувера да Уладзівастока.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.