Каля 100 чалавек затрыманыя сёння падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў у Мінску. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале ГУУС Мінгарвыканкама.
Мінская міліцыя інфармуе, што сёння ў горадзе праходзяць кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ невялікая колькасць людзей. Уздоўж дарог выстройваюцца ланцужкі гараджан (да 30 чалавек), якія праз некалькі хвілін разыходзяцца. Дадзеныя акцыі праводзяцца з мэтай фатаграфавання і размяшчэння здымкаў у розных інтэрнэт-крыніцах, каб стварыць бачнасць маштабнасці таго, што адбываецца.
Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў неаднаразова папярэджваліся аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў. Найбольш актыўныя асобы затрыманы (каля 100 грамадзян, у дачыненні да якіх праводзіцца праверка ў рамках дзеючага заканадаўства). Сталічная міліцыя яшчэ раз заклікае грамадзян не паддавацца на правакацыі і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Прэв’ю: БЕЛТА
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.
Традыцыя цягнецца больш за 20 гадоў.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.