Вы тут

Знойдзена нечаканая карысная ўласцівасць залішняй вагі


Расійскія спецыялісты высветлілі, што залішняя маса цела можа дапамагчы арганізму пры павышэнні тэмпературы навакольнага асяроддзя, выконваючы ахоўную функцыю, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інтэрнэт-партал «Медыцына і навука».


У рамках даследавання пад назвай «Змена клімату і здароўе: ацэнка, індыкатары, прагнозы» на працягу дзесяцігоддзя вёўся збор дадзеных пра ўплыў спёкі на самаадчуванне людзей.

Як адзначана ў дакладзе навукоўцаў, высокая маса цела не падвышае рызыку смерці людзей у перыяды анамальнай спёкі. Пры гэтым вялікая тлушчавая праслойка прадухіляе перагрэў арганізма. Свае высновы даследчыкі абгрунтоўваюць нізкай удзельнай цеплаправоднасцю тлушчавых тканін, якія перашкаджаюць пранікненню ў арганізм цяпла звонку.

Разам з тым варта прыняць да ўвагі, што атлусценне, залішняя вага нярэдка выступаюць фактарам рызыкі развіцця некаторых захворванняў, напрыклад, сардэчна-сасудзiстых. Акрамя таго, у Еўрапейскім бюро СААЗ раней паведамлялі, што людзі з атлусценнем цяжэй пераносяць COVID-19.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.