Вы тут

Эмір Кувейта даручыў сфармаваць новы ўрад


Эмір Кувейта Наваф Аль-Ахмед Аль-Джабер ас-Сабах даручыў сёння выконваючаму абавязкі прэм’ер-міністра Шэйху Сабаху Халіду аль-Хамаду ас-Сабаху сфармаваць новы ўрад краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Al Arabiya.


18 студзеня эмір прыняў адстаўку кабінета, але даручыў міністрам выконваць свае абавязкі да стварэння ўрада эмірата.

Папярэдні кабінет быў сфармаваны 14 снежня 2020 года пасля парламенцкіх выбараў у Кувейце. Па выніках гэтых выбараў склад 50-мясцовага нацыянальнага сходу абнавіўся на 60 %. У студзені ў адпаведнасці з парламенцкім запытам, падтрыманым 30 дэпутатамі, было прынята рашэнне аб выкліку прэм'ера ў Нацсходу. Тады парламентарыі абвінавацілі Сабаха Халіда аль-Ахмада ас-Сабаха ў падборы некваліфікаваных спецыялістаў на пасады ў Міністэрстве.

Прэв’ю: Indian Express

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.