Вы тут

Спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на Брэстчыне пачнуцца ў аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна


Спаборніцтвы па біятлону сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба пройдуць з 26 па 28 студзеня на лыжаролернай трасе Баранавіцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Надзея», траса размешчана каля пасёлка Мір Баранавіцкага раёна. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні спорту і турызму Баранавіцкага аблвыканкама.


Раённыя і гарадскія этапы былі праведзены ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці з удзелам 2,5 тысячы падлеткаў. У Баранавічы прыедуць пераможцы названых этапаў. Спаборніцтвы пройдуць у чатырох узроставых групах, у іх прымуць удзел дзеці і падлеткі ад 10 да 17 гадоў.

Як паведаміў  начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Мікалай ГЛУШЭНЯ, на фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы ад вобласці будзе сфарміраваная каманда з 28 лепшых спартсменаў-школьнікаў па выніках абласнога этапу.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: kambiathlon41.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.