Вы тут

З 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў


З 1 лютага 2021 года павялічваюцца памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей — Br540,48, на дзіця-інваліда — Br608,04.

Тэмп росту сум названых выплат: 110,5% — у параўнанні з пераразлікам з 1 жніўня 2020 года і 116,6% — у параўнанні з пераразлікам з 1 лютага 2020-га.

У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваецца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы двойчы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер гэтай дапамогі на першага дзіцяці складае 35% ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у краіне за квартал; на другое і наступных дзяцей — 40%; на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння — 45%.

Для вылічэння дапамогі з 1 лютага ужыты памер сярэднямесячнай зарплаты за IV квартал 2020 года — Br1351,2.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.