Вы тут

Двух жыхароў Баранавіцкага раёна падазраюць у незаконным паляванні на лася


Двух жыхароў Баранавіцкага раёна падазраюць у незаконным паляванні на лася, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


Двое мужчын 43 і 44 гадоў у канцы снежня незаконна палявалі ў лесе паблізу вёскі Лясная. Яны застрэлілі самку лася, прычыніўшы прыродзе ўрон больш чым на Br8 тыс. — гэта асабліва буйны памер.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.4 ст.282 КК (незаконная паляванне). Да падазраваных ужыта мера стрымання ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.

У Брэсцкай вобласці ў мінулым годзе за незаконнае паляванне распачалі 28 крымінальных спраў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.