Вы тут

Прапановы, ініцыятывы, просьбы агучваліся Анатолю Ісачанку


— Сёння да нас паступіла больш прапаноў і ініцыятыў, чым асабістых зваротаў. І гэта цешыць: нашы грамадзяне займаюць усё больш актыўную пазіцыю, агучваюць шмат заўваг і просяць улічыць іх меркаванні ў розных сферах. У прыватнасці, па механізмах выдзялення арэнднага жылля маладым спецыялістам, замацавання кадраў у сельскай мясцовасці, па пытаннях удасканалення пенсійнай сістэмы, паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, а таксама па многіх іншых, — адзначыў у гутарцы з журналістамі намеснік старшыні Савета Рэспублікі.


Так, на працягу ўсіх трох гадзін, якія былі адведзены на правядзенне прамой лініі, не сціхалі тэлефонныя званкі. Тэлефанавалі з прапановамі для разгляду на VІ Усебеларускім народным сходзе: магіляўчанка Ірына Міхайлаўна — па бестэрміновым замацаванні паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы, жыхар Быхава Анатоль Іванавіч звяртаў увагу на важнасць тэхнічнай мадэрнізацыі вытворчасцяў.

Былі і асабістыя звароты. Мінчанку Алену Аркадзеўну хвалюе зямельнае пытанне і вызначэнне граніц яе ўчастка ў садаводчым таварыстве. Другую сталічную жыхарку непакоіць стан вентыляцыйнай сістэмы ў яе кватэры. Жыхарка Рагачова Алена Міхайлаўна звярнула ўвагу на неабходнасць пашырыць права карыстання сацыяльным таксі, каб яно было даступнае не толькі для інвалідаў І групы, але і для ўсіх, хто мае ў ім патрэбу.

На думку Анатоля Ісачанкі, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб з'яўляецца першачарговай для ўсіх дзяржаўных служачых. Ён падкрэсліў значнасць удзелу ўсіх:

— Мы адкрытыя, мы чуем кожнага. Усе прапановы будуць дэталёва вывучаны і ўлічаны, — рэзюмаваў ён.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.