Вы тут

Бабруйскае камерцыйнае рэкламнае прадпрыемства абвінавачваецца ў сур'ёзных парушэннях беларускага заканадаўства


Іх выявіла ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці падчас сумеснай праверкі з КДК Магілёўскай вобласці.


— Устаноўлена, што нароўні з афіцыйнай зарплатай работнікам фірмы выплачваліся таксама грошы «ў канвертах», без адлюстравання іх па ўліку прадпрыемства і выплаты падаходнага падатку, — паведаміў падрабязнасці начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — Такім чынам, за перыяд з чэрвеня 2016 года да верасня 2020-га больш чым 100 работнікаў фірмы атрымала «ў канвертах» сродкаў на агульную суму звыш мільёна рублёў. Сума нявыплачанага ў бюджэт падаходнага падатку склала больш як 135 тысяч рублёў. Акрамя таго, у дзейнасці прадпрыемства выяўлены факты штучнага драбнення бізнесу і неправамернага выкарыстання ў гэтых мэтах спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Выручка за зробленую рэкламу размяркоўвалася паміж галаўной фірмай і афіліраваным з ёй камерцыйным прадпрыемствам, фактычнае кіраванне якім ажыццяўляла тая ж самая асоба. Абодва суб'екты гаспадарання былі аб'яднаныя адным кіраўніцтвам, аднымі мэтамі, удзелам ва ўстаўных фондах, работнікамі, дагаворнымі адносінамі і нефармальнымі дамоўленасцямі, якія дазвалялі ствараць бачнасць законнага прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Шкода дзяржаве за кошт нявыплачанага падатку на дабаўленую вартасць за 2018—2020 гады склала больш за 650 тысяч рублёў.

У мэтах пагашэння нанесенай дзяржаве шкоды на маёмасць прадпрыемства (рэкламныя шчыты, сіці-лайт і іншае) агульным коштам больш чым 200 тысяч рублёў накладзены арышт. З улікам сабраных работнікамі органаў фінансавых расследаванняў матэрыялаў за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ўпраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў дачыненні да службовых асоб прадпрыемства распачата крымінальная справа.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: unsplash.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.