Як паведаміла прэс-служба ўніверсітэта, у цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ з кітайскага боку Ван Ліцзюнь і дырэктар Інстытута Канфуцыя з беларускага боку Марына Цывес.
Марына Цывес выказала надзею, што новы цэнтр кітайскай мовы і культуры, які з'явіўся на базе студэнцкага інтэрната № 18, пазнаёміць студэнтаў не толькі з кітайскай мовай і культурай, але і дазволіць ім даведацца шмат новага аб сучасным Кітаі. «Мы хацелі б запрасіць вас у наш цэнтр і паказаць усё самае цікавае. Той Кітай, які ідзе наперад, тую краіну, якая здзіўляе нас такімі навукова-тэхнічнымі дасягненнямі, што толькі можна сабе ўявіць!» — падкрэсліла яна.
Асноўным кірункам работы новага навучальнага пункта будзе вывучэнне кітайскай мовы з навукова-тэхнічным ухілам. Акрамя таго, тут адкрылі класы для самых маленькіх слухачоў (кітайскую мову могуць вывучаць нават дзеці дашкольнага ўзросту). А завяршылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця віктарынай «Я спазнаю Кітай» і майстар-класам па размалёўванні драконаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?