Вы тут

Макей: знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў 2020 годзе былі накіраваны на абарону і ўмацаванне суверэнітэту


Асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў 2020 годзе былі накіраваныя ў першую чаргу на абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на пасяджэнні калегіі МЗС па выніках працы органаў дыпламатычнай службы за 2020 год, удзел у якім прыняў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


«У няпростых умовах асноўныя знешнепалітычныя намаганні Беларусі ў 2020 годзе былі накіраваныя ў першую чаргу на абарону і ўмацаванне нацыянальнага суверэнітэту, на тое, каб Беларусь, калі выкарыстоўваць тэрміналогію вядомага амерыканскага палітолага, не стала разменнай фігурай на геапалітычнай шахматнай дошцы», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Пры гэтым у фокусе ўвагі МЗС знаходзіліся пытанні забеспячэння шматвектарнага ўзаемадзеяння і спрыяльных умоў для рэалізацыі знешнеэканамічных інтарэсаў краіны, садзейнічання развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, перш за ўсё ў рамках беларускага старшынства ў ЕАЭС, прасоўвання аб’яднальных беларускіх ініцыятыў на міжнароднай арэне.

«Важнымі напрамкамі стала работа па прыцягненню міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогі, прызначанай для ўмацавання магчымасцяў медыцынскіх устаноў Беларусі ў барацьбе з пандэміяй, і аказанне садзейнічання беларускім грамадзянам, якія трапілі ў складаную сітуацыю за мяжой», — звярнуў увагу кіраўнік МЗС.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.