Вы тут

Лекцыямі пра Мінск адсвяткуюць 954-ю гадавіну першай летапіснай згадкі пра горад


У дзень першага летапіснага згадвання пра Мінск, 3 сакавіка, зладзяць святочны вечар у ратушы, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Музеі гісторыі горада Мінска.


Асабістымі ўспамінамі і гісторыямі аб любімых месцах сталіцы падзеляцца мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, археолаг Сяргей Тарасаў і гісторык Андрэй Кіштымаў.

Сяргей Харэўскі распавядзе, чым яму блізкія вул. Пуліхава, прадмесце Кашары, Ракаўскае прадмесце, а таксама сучасная Лошыца.

Разам з Андрэем Кыштымавым госці вечара зробяць віртуальнае падарожжа ад вул. Даўгабродскай да Зялёнага Луга, зазірнуць і ў старую Лошыцу. Сяргей Тарасаў раскажа пра вуліцы свайго дзяцінства Чырвоную і Кісялёва, падзеліцца ўспамінамі аб плошчы Якуба Коласа і ўтульнай Асмалоўцы.

Урачыстую атмасферу на сустрэчы створаць вучні Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Пачатак лекцый у 18:00. Уваход па квітку.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.