Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: будзем пашыраць сувязі з Балгарыяй на карысць жыхароў абедзвюх краін і для бяспекі ў Еўропе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева з нацыянальным святам — Днём Вызвалення, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сафію збліжае не толькі багаты станоўчы вопыт развіцця двухбаковага партнёрства ў розных галінах. «Паміж нашымі краінамі захоўваюцца векавыя культурныя і чалавечыя сувязі, падмацаваныя праваслаўнай верай, менталітэтам народаў, традыцыямі дружалюбнасці і ўзаемнай павагі, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што і ў сучасных абставінах мы будзем актыўна пашыраць гэтыя адносіны на карысць жыхароў абедзвюх дзяржаў і для бяспекі ў Еўропе».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву добрага здароўя і паспяховага працягу палітычнай кар’еры, а грамадзянам Балгарыі — мірнага неба, згоды і стабільнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.