Кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта з павагай ставіцца да любых рашэнняў Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
«Пазіцыю МАК адносна непрызнання абрання Віктара Лукашэнкі новым прэзідэнтам НАК Беларусі і Дзмітрыя Баскава членам Выканкама НАК лічым абсалютна неабгрунтаванай. Справаздачна-выбарчы алімпійскі сход, на якім быў абраны новы кіраўнік і склад выканкама нашай арганізацыі, адбыўся пры ўдзеле ўсёй спартыўнай грамадскасці краіны — чэмпіёнаў і прызёраў Гульняў, дзеючых спартсменаў, трэнераў, кіраўнікоў спартыўных арганізацый у адпаведнасці са статутам НАК і дзеючым заканадаўствам Беларусі», — сказалі ў прэс-службе.
«Перакананы, што гэта рашэнне носіць цалкам палітычны характар, тым самым парушаючы прынцып “спорту па-за палітыкай”. Дзеянні МАК не маюць пад сабой доказнай базы, заснаваныя на суб’ектывізме і палітыцы падвойных стандартаў, наносячы тым самым шкоду рэпутацыі алімпійскага руху на міжнароднай спартыўнай арэне, — дадалі ў прэс-службе. — Заява МАК не з’яўляецца падставай для спынення паўнамоцтваў прэзідэнта НАК Віктара Лукашэнкі і члена выканкама Дзмітрыя Баскава».
Пры гэтым указанне МАК на тое, што папярэдняе кіраўніцтва НАК не здолела ў поўнай меры выканаць першы пункт рашэння МАК ад 7 снежня 2020 года часткі незабеспячэння належнай абароны беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі ўнутры НАК, федэрацый па відах спорту, усяго спартыўнага руху, выглядае прадузятым і заснаваным на павярхоўным разуменні комплекснай работы НАК па выкананні сваіх функцый, а таксама рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта», — адзначылі ў прэс-службе.
Усе спартсмены па-за залежнасці ад іх палітычных поглядаў працягваюць падрыхтоўку да галоўных стартаў чатырохгоддзя і знаходзяцца ў роўных умовах, удзельнічаюць у кваліфікацыйных алімпійскіх турнірах згодна выкананым нарматывам, па выніках якіх лепшыя з іх будуць уключаны ў склад нацыянальнай алімпійскай зборнай выключна на падставе спартыўнага выніку.
НАК у чарговы раз заявіў пра гатоўнасць да канструктыўных перамоваў з кіраўніцтвам МАК. Арганізацыя па-ранейшаму адкрыта запрашае прадстаўнікоў МАК у Мінск для комплекснага і ўсебаковага вывучэння сітуацыі і прамога дыялогу з беларускай спартыўнай супольнасцю. У сваю чаргу, у выпадку захавання дыскрымінацыйнага падыходу ў дачыненні да беларускага алімпійскага руху НАК пакідае за сабой права абскардзіць гэтае рашэнне ў адпаведнасці з міжнародным спартовым заканадаўствам.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».