Вы тут

Сёлета ў Мінску высадзяць каля 9 тысяч дрэў і 34 тысяч кустоў


Падчас падрыхтоўкі сталіцы да вясны запланавана правесці 44 акцыі, якія датычацца як азелянення, так і навядзення парадку, у тым ліку ў цяжка даступных месцах. У асноўным гэта берагавыя лініі, дзе шмат раслін парасткавага паходжання.


— Каб стварыць новыя зоны адпачынку, у такіх месцах праводзяцца месячнікі, суботнікі, падчас якіх прыбіраецца непажаданая расліннасць. Летась увосень такія пляцоўкі з мангаламі і альтанкамі былі зроблены, напрыклад, на вуліцы Вязынскай, — расказала Анжаліка ПУЗАНКОВА, кіраўнік службы па добраўпарадкаванню і ўтрыманню аб’ектаў зялёнай гаспадаркі “Мінскзеленбуду”.

Сёлетняй зімой дзякуючы з’яўленню лёду азеляніцелі змаглі дабрацца да астравоў, у тым ліку і да месцаў, дзе жывуць бабры, і навесці там парадак. Гэта датычыцца Ленінскага, Заводскага раёнаў і Драздоў у Цэнтральным раёне. Цяпер гэтая работа працягваецца ўздоўж берагавой лініі.

Адрамантуюць і пафарбуюць каля 7 000 малых архітэктурных формаў, адновяць сцежкі і газоны. Каля 10 % тэрыторыі, дарэчы, ужо паспелі пачысціць ад солі і пяску напачатку сакавіка, да таго, як у горад раптоўна вярнулася зіма.

Цяпер ідуць работы па абрэзцы дрэў і стрыжцы кустоў. Восем тысяч дрэў пасадзілі ўжо з пачатку гэтага года. Спыняецца высадка, як толькі распускаюцца пупышкі. А з надыходам адпаведнага надвор’я будуць высаджваць кусты, у тым ліку на Мінскай кальцавой дарозе.

— Асартымент іх вызначаецца з улікам рэкамендацый Акадэміі навук Батанічнага сада. Гэта расліны, якія растуць ва ўмовах агрэсіўнага асяроддзя: засоленасць, выхлапныя газы. Прыгожа квітнеючыя кустоўі не толькі павышаюць эстэтыку горада, але і дапамагаюць зменшыць долю ручной працы. Схілы, дзе яны высаджваюцца, не трэба будзе касіць трымерамі, — удакладніла спецыяліст.

Кветкавы акцэнт зробяць на шматлетнікі, якія пасадзяць на 3,5 тысячах м2. Спецыялісты тлумачаць гэта тым, што такія расліны дазваляюць эканоміць высадку аднагадовай расады, а таксама стварыць кампазіцыі з неперарыўным квітненнем ад ранняй вясны да позняй восені. А дзякуючы дэкаратыўна-ліставым раслінам годны від захоўваецца і зімой, калі няма снегу.

Парадак навядуць і на 21 пляжы. Пачысцяць ад смецця і паваленых дрэў прылягаючы да іх лес, адрамантуюць пляжнае абсталяванне, пастараюцца забяспечыць пад’езд да гэтых месцаў адпачынку для маларухомых асоб. Спецыяльныя пад’езды зроблены ўжо, напрыклад, на пляжах у Драздах і Цнянскім водасховішчы. А напрыканцы красавіка, як мяркуецца, у Мінску запрацуюць атракцыёны.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.