Вы тут

Стартавала завяршальная хваля набору ў праграму «Настаўнік для Беларусі»


Гэты праект разлічаны на тых, хто не баіцца новага і верыць, што кожнае дзіця павінна мець шанц на развіццё свайго патэнцыялу. У праграму запрашаюць педагогаў, гатовых адкрываць новыя магчымасці для дзяцей, а яшчэ гатовых да змен, пастаяннага навучання і развіцця.


Фота: pixabay.com

Каб далучыцца да праекта, трэба мець вышэйшую адукацыю па стане на 1 верасня бягучага года, прайсці адбор у праграму, узяць удзел у летнім чатырохтыднёвым інтэнсіве, быць гатовымі адправіцца на два гады выкладаць у школу ў адзін з рэгіёнаў Беларусі, любіць свой прадмет і дзяцей. Дарэчы, стаць удзельнікамі праекта могуць не толькі выпускнікі педагагічных спецыяльнасцяў і вопытныя настаўнікі: праграма стала даступная для ўсіх уладальнікаў дыпломаў аб вышэйшай адукацыі — апошнія праходзяць адпаведную перападрыхтоўку ў магістратуры БДПУ.

Цяпер у рэгіёнах краіны выкладае ўжо больш за 30 «настаўнікаў для Беларусі» (9 удзельнікаў першага набору і 22 — другога), праграма ахапіла літаральна ўсю краіну (19 школ-партнёраў).

Удзельнікі праекта атрымліваюць пастаянную падтрымку куратара і метадыста, праектную падтрымку, стыпендыю ў дадатак да асноўнага заробку ў школе, кампенсацыю на арэнду жылля, магчымасць вучыцца ў магістратуры (для ўдзельнікаў без педагагічнай адукацыі) і ноўтбук для зручнай работы.

Трэцяя хваля працягнецца да 23 мая. А да 20 красавіка прымаюцца заяўкі ад школ, якія гатовыя прыняць у сябе «настаўнікаў для Беларусі».

Каб стаць удзельнікам праграмы ці школай-партнёрам, трэба спампаваць і запоўніць заяўку на сайце http://teach4.by.

«Настаўнік для Беларусі» — сумесны праект БПС-Ашчадбанка і Міністэрства адукацыі, мэта якога — прыцягнуць у школы невялікіх гарадоў і населеных пунктаў крэатыўных ды неабыякавых настаўнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: «Настаўнік для Беларусі» шукае новых герояў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.