Вы тут

Прайшло віншаванне з 90-годдзем легендарнага камсамольскага лідара 60-х Рэўміры Піёнавай


Днямі ў Мінску ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прайшло віншаванне са знакавым юбілеем — 90-годдзем легендарнага камсамольскага лідара 60-х Рэўміры Сяргееўны Піёнавай.


Цырымонія адбылася ў фармаце шчырай размовы па душах за кубкам гарбаты, з успамінамі пра камсамольскую маладосць у коле ветэранаў гэтага руху і маладых сучаснікаў. Для галоўнай гераіні мерапрыемства былі падрыхтаваны прыемныя сюрпрызы і віншаванні.

Рэўміра Сяргееўна заўсёды адзначала, што работа ў камсамоле — яркая старонка ў жыцці. Яна стаяла каля вытокаў студатрадаўскага руху Беларусі, была ініцыятарам будаўніцтва Рэспубліканскага піянерскага лагера «Зубраня» (цяпер — Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня»). У свой час з'яўлялася
сакратаром Цэнтральнага камітэта Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі, старшынёй Цэнтральнага савета Беларускай піянерскай арганізацыі. Яна — выдатны педагог, прафесар, доктар педагагічных навук. За поспехі ў працоўнай дзейнасці Рэўміра Сяргееўна была ўзнагароджана ордэнам «Знак пашаны», пяцікратна — дзяржаўнымі медалямі шэсць разоў — Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У свае 90 гадоў — навуковы кіраўнік аспірантаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Рэўміра Сяргееўна і сёння часта наведвае розныя сустрэчы з маладым пакаленнем, знакавыя мерапрыемствы, каб паказаць ім дастойны прыклад. Напрыклад, у сакавіку бягучага года яна стала ўдзельніцай інтэрнэт-праекта БРСМ «Жанчыны-легенды», што яшчэ раз пацвярджае маладосць яе душы.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Гады маладыя — камсамольскія!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.