Вы тут

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі цыклону ў Інданэзіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джок Відада ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі ў выніку трапічнага цыклону ў правінцыі Усходняя Нуса-Тенгара. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі навіну аб гэтай трагедыі. «Ад імя ўсіх беларусаў і сябе асабіста дазвольце выказаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі вам, родным і блізкім загінулых, а таксама народу Інданезіі», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.