Вы тут

«Белтэлекам»: 15 і 16 красавіка ў некаторых раёнах будуць недаступныя эфірнае тэлебачанне, радыё і Zala


У сувязі з правядзеннем планавых работ 15 і 16 красавіка ў шэрагу раёнаў краіны будзе часова адсутнічаць доступ да эфірнага тэлебачання, мясцовых радыёстанцый і пакетаў камерцыйнага лічбавага тэлебачання Zala, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў «Белтэлекаме».


15 красавіка з 10:00 да 15:00 прыём будзе адсутнічаць на тэрыторыі Крупскага, Барысаўскага, Бярэзінскага, Столінскага, Мазырскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Гродзенскага, Шчучынскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага і Лідскага раёнаў.

15 красавіка з 9:15 да 15:00 — на тэрыторыі Касцюковіцкага, Хоцімскага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага раёнаў.

16 красавіка з 2:00 да 5:30 прыём будзе адсутнічаць на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага, Лагойскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў.

16 красавіка з 10:00 да 16:00 не будзе доступу на тэрыторыі Докшыцкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Гарадоцкага, Полацкага, Расонскага, Шумілінскага раёнаў.

16 красавіка з 9:15 да 15:00 доступ да тэлебачання і радыё будзе адсутнічаць на тэрыторыі Мсціслаўскага, Крычаўскага, Чавускага, Гарэцкага, Клімавіцкага, Дрыбінскага і Чэрыкаўскага раёнаў.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.