Вы тут

Жыццёвы і творчы шлях Змітрака Бядулі згадаюць у праграме «Запіскі на палях»


На наступным тыдні 23 красавіка споўніцца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага класіка Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка). Да юбілею пісьменніка, мовазнаўца ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала яго жыццёвы і творчы шлях згадаюць у праграме «Запіскі на палях».


Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні Змітрака Бядулі, якія кожны з нас ведае са школы, такія як «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914), «На каляды да сына» (1913), «Велікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Яны ў свой час увайшлі ў першую кнігу апавяданняў будучага класіка «На зачараваных гонях». У гэтых творах пісьменнік малюе тагачаснае цяжкае вясковае жыццё, часта без надзеі на будучыню. Героі многіх апавяданняў — дзеці, якія галадаюць, не маюць магчымасці развіваць свае здольнасці, паміраюць... А вось з чаго пачыналася яго творчасць, як прыйшло прызнанне і ўменне гаварыць так, каб цябе пачулі, гледачы змогуць даведацца з аповеду стваральнікаў праекта «Запіскі на палях». А таксама ўбачым, у якіх творах і ў якім выглядзе жыццё пісьменніка, яго перакананні, мары і ідэалы засталіся жыць у шматлікіх творах Змітрака Бядулі.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Каваль беларускага слова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.