Вы тут

Зменены парадак запаўнення і тэрмін дзеяння медыцынскіх даведак


Зменены парадак запаўнення і тэрмін дзеяння медыцынскіх даведак. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 29 сакавіка 2021 года №22, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Унесены змены ў інструкцыю аб парадку запаўнення формы 1 здр/у-10 «Медыцынская даведка аб стане здароўя» і формы 1 мед/у-10 «Выпіска з медыцынскіх дакументаў».

Дакументам павялічаны тэрміны дзеяння медыцынскіх даведак аб стане здароўя, якія пацвярджаюць адсутнасць (наяўнасць) захворванняў, якія перашкаджаюць працы з дзяржаўнымі сакрэтамі, і медыцынскіх даведак, неабходных для таго, каб мець права валодання зброяй. Цяпер гэтыя тэрміны складаюць 6 месяцаў і 1 год адпаведна, новыя патрабаванні прадугледжваюць павелічэнне гэтых тэрмінаў да 5 гадоў.

Выключаны патрабаванні ўказваць дадатковыя медыцынскія звесткі (вынікі медаглядаў, абследаванняў, звестак аб прафілактычных прышчэпках і інш.) пры выдачы меддаведак пра стан здароўя кандыдата ва ўсынавіцелі, прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу, дзiцячай вёскi (гарадка), апекуны і папячыцелі. Таксама гэта тычыцца медыцынскіх даведак аб стане здароўя для абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі і якія навучаюцца ў гэтых установах адукацыі.

Змены ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.