Вы тут

Якія хваробы не дазволяць сесці за руль?


Месяц таму Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову нумар 88. Яна рэгламентуе пералік хвароб, якія перашкаджаюць кіраванню транспартнымі сродкамі. Аб тым, што ж змянілася ў гэтай сферы, распавядае кансультант упраўлення медыцынскай экспертызы галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Ірына Болдырава.


Усе навацыі тычацца толькі катэгорыі B. Галоўная з іх - адзіны падыход да допуску да кіравання. Знік падзел на катэгорыі з правам найму на працу і без яго.

Змяніліся і тэрміны абавязковага пераасведчання кіроўцаў. Напрыклад, у чалавека здарыўся інфаркт міякарду. Раней ён мусіў з'яўляцца пасля гэтага на паўторную медкамісію сама меней праз год з паўторным асведчаннем праз дванаццаць месяцаў. Зараз часавы цэнз зменшыўся да шасці "стартавых месяцаў". Акрамя таго, штогадовае пераасведчанне распаўсюджваецца толькі на першыя два гады пасля дыягностыкі гэтай хваробы. Далей тэрмін павялічаны да двух год.

Зменшыўся і пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў да кіравання. Напрыклад, жанчыны з тэрмінам цяжарнасці больш за трыццаць тыдняў за руль садзіцца права на мелі. Зараз жа гэтае абмежаванне знятае.

Стане прасцей і інвалідам з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату. Яны здолеюць уладкоўвацца кіроўцамі, напрыклад, у таксі. Гэта тычыцца і тых, хто мае групу па слыху. І гэта яшчэ не ўсё. Напрыклад, кіроўца з двухбаковай глухатой праходзіў паўторнае асведчанне раз на два гады. Цяпер жа - кожныя пяць.

А вось парадак асведчання кіроўцаў застаўся ранейшым. Як і падыход да іншых катэгорый, акрамя В.

Праект пастановы распрацоўваўся пры ўдзеле галоўных штатных і пазаштатных спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя. На ўзбраенне браліся нарматыўныя-прававыя акты ў галіне аховы здароўя, арганізацыі дарожнага руху. Улічылі і практычны досвед ранейшых пастаноў, клінічныя пратаколы абследаванняў і новыя метады лячэння.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.