Вы тут

У чыгуначны расклад на 21 красавіка ўносяцца часовыя змены на пэўных участках


Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.


У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Калінкавічы — Юшкі 21 красавіка будуць прытрымлівацца змененых маршрутаў і раскладаз (праз станцыю Буда-Кашалёўская) наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній эканомкласа:

  • цягнік № 631 Гомель — Гродна адпраўленнем з Гомеля ў 17.26;
  • цягнік № 622 Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 17.11.

Таксама 21 красавіка частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на ўчастку Жлобін — Калінкавічы, будзе адменена, у астатніх будзе зменены маршрут руху. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Магістраль просім пасажыраў улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.