Вы тут

Пад Маладзечна міліцыя забрала ў п'яных бацькоў чатырохмесячнае дзіця


Пра інцыдэнт паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Ноччу на мабільны тэлефон участковага інспектара міліцыі патэлефанавалі жыхары аднаго з населеных пунктаў Маладзечанскага раёна. Занепакоеныя вяскоўцы распавялі, што па вуліцы ходзяць на выгляд нецвярозыя грамадзяне з грудным дзіцём на руках. Па паказаным адрасе выбылі праваахоўнікі, у тым ліку і супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС.

У двары прыватнага дома міліцыянеры выявілі мужчыну і жанчыну з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення — бацькоў дзіцяці. Дзіцё знаходзілася ў доме, ляжала на матрацы ў халодным памяшканні — за ім нібыта даглядала бабуля, якая, як аказалася, таксама была п'яная. У доме назіралася антысанітарыя, прадукты для харчавання дзіцяці адсутнічалі.

Праваахоўнікі выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, якая шпіталізавала дзіцяці ў лячэбную ўстанову для абследавання і аказання неабходнай медыцынскай дапамогі.

Інспекцыя па справах непаўналетніх накіравала ў органы апекі і папячыцельства адпаведныя звесткі.

Дадзены інцыдэнт адбыўся на наступны дзень пасля вызвалення маці з месцаў пазбаўлення волі. Некалькі гадоў таму на рашэнне суда жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў на сына і дачку, таксама яна не раз была абвінавачаная ў бадзяжніцтве, злоўжыванні спіртнымі напоямі, нідзе не працавала.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.