Вы тут

Жыхары Мінска, Магілёва, Крычава і Чэрыкава звярнуліся да Вольгі Чупрыс


Маёмасныя пытанні і абарона правоў дзяцей — з такімі праблемамі на выязны прыём грамадзян звярнуліся жыхары Магілёўскай і Мінскай абласцей да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі ЧУПРЫС, які прайшоў у Чэрыкаўскім райвыканкаме, паведаміла БелТА.


Фота: БЕЛТА.

За вырашэннем сваіх праблем сюды звярнуліся жыхары Мінска, Магілёва, Крычава і Чэрыкава. Па словах Вольгі Чупрыс, выязныя прыёмы грамадзян — своеасаблівая зваротная сувязь. «Гэтыя прыёмы даюць магчымасць і для самой улады зразумець, што не так на месцах, што трэба падкарэкціраваць. Дзесьці бачым варыянты ўдасканалення заканадаўства, арганізацыйнай работы ў органах улады. Потым кіруемся гэтым у практычнай дзейнасці», — падкрэсліла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Таксама Вольга Чупрыс падзялілася новаўвядзеннямі, якія ў найбліжэйшай будучыні з'явяцца ў рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. «Задумка Адміністрацыі Прэзідэнта аб стварэнні адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян Беларусі была даўно — і рэалізацыя гэтай работы ўжо пачалася. Паколькі задача складаная (гэта ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, распрацоўка пэўнага праграмнага забеспячэння), то не была вырашана ў адзін дзень і нават год. Але ўжо сёлета з'явіліся пробныя ўзоры такой сістэмы, і да канца года яна павінна быць укаранёная ў жыццё. Наша галоўная мэта — павышэнне эфектыўнасці ў рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, — падкрэсліла Вольга Чупрыс. — Чалавек зможа падаць свой электронны зварот і далей адсачыць працэс работы з ім. Пры гэтым органы дзяржаўнага кіравання будуць мець магчымасць адсочваць рух звароту, напрыклад, ад раённага выканкама і да Адміністрацыі Прэзідэнта. Мы будзем бачыць, як мяняўся ход звароту, як далей падаваліся гэтым грамадзянінам яшчэ некалькі звязаных зваротаў, якія рашэнні па гэтым звароце прымаліся мясцовымі ўладамі, вышэйстаячымі органамі ўлады — гэта значыць, увесь ход работы са зваротам чалавека.І заяўнік таксама ўбачыць, як вялася дзейнасць па яго праблеме. Спадзяёмся, што такая работа пойдзе на карысць. Да канца года Міністэрства сувязі плануе запусціць сістэму ў выніковую эксплуатацыю».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.