Вы тут

Водазабеспячэнне ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска цалкам адноўлена


Водазабеспячэнне ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах цалкам адноўлена. Пра гэта паведаміў БелТА намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.


«Водазабеспячэнне, якое адсутнічала ў спажыўцоў Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў па прычыне аварыі на вадаправодзе ў Чыжоўцы, цалкам адноўлена. Вада прыдатная для ўжывання. Калі ёсць рэшткавыя праблемы, пра гэта варта паведаміць “Мінскводаканал", — сказаў Аляксандр Дараховіч.

На пашкоджаным участку праведзены комплексныя тэхнічныя працы, зараз месца добраўпарадкоўваюць. Прычыну аварыі працягваюць высвятляць. Разгляданыя версіі — пашкоджанне трубаправода пры выкананні будаўніча-мантажных работ і нізкія эксплуатацыйныя характарыстыкі металу, якія прывялі да паскоранага зносу трубаправода.

Як паведаміла санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска, падчас правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах назіраецца стабілізацыя яе якасці па арганалептычных і хімічных паказчыках. Вада адпавядае нормам бяспекі, таму можа быць выкарыстана ў пітных мэтах. Па гэтай прычыне аўтацыстэрны ўжо пакінулі раёны. На перыяд здарэння для забеспячэння сталічных жыхароў пітной вадой задзейнічалі больш за 20 адзінак дадзенага транспарту.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.