Вы тут

Урад прыняў меры па падтрымцы экспарту


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2021 года № 262 «Аб падтрымцы экспарту і страхаванні», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальный прававы інтэрнэт-партал.


Фота: pixabay.com

Дакументам вызначаны парадак прадастаўлення Банкам развіцця экспартных крэдытаў, парадак і памеры кампенсацыі яго страт, парадак постфінансавання і дыскантавання акрэдытываў, фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў.

Прававым актам таксама ўстаноўлены пералік тавараў, на вытворчасць і набыццё якіх у адпаведнасці з указам ад 25 жніўня 2006 года № 534 прадастаўляюцца экспартныя крэдыты, праводзіцца постфінансаванне і дыскантавання акрэдытываў. Акрамя таго, вызначаны формы звестак аб сумах налічаных працэнтаў за карыстанне экспартнымі крэдытамі, дагаворах страхавання экспартных рызык, у тым ліку з падтрымкай дзяржавы, а таксама звестак аб сумах налічанага ўзнагароджання па дагаворах факторынгу і страхавання.

Пастанова ўступае ў сілу з 7 мая 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.