Вы тут

Улады Новай Зеландыі абвясцілі вайну вожыкам


У Новай Зеландыі спрабуюць знішчыць вожыкаў, завезеных у краіну брытанскімі каланізатарамі шмат гадоў таму. Пра гэта піша knife.media.

Папуляцыя вожыкаў вырасла ў некалькі разоў з-за адсутнасці драпежнікаў. Цяпер яны знішчаюць мясцовую флору і фаўну. Па падліках экспертаў, за суткі адзін вожык можа з’есці да 60 рэдкіх цвыркуноў-уэта.

«Напляваўшы на харчовы ланцужок, яны блажэнна блукаюць па лясах і садах, з’ядаючы неверагодную колькасць мясцовых істот», — расказваюць яны.

Улады спрабуюць знішчыць жывёл шляхам адлову, палявання і атручэння, але мала хто з мясцовых жыхароў згодны з імі, бо вожыкі выглядаюць бяскрыўдна.

Некаторыя навукоўцы прапануюць адлавіць вожыкаў і адправіць назад у Вялікабрытанію, дзе за іх правы змагаюцца актывісты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.