Вы тут

Музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў праграму да Ночы музеяў


Мерапрыемства «(Не)Ноч у музеі» пройдзе вечар 22 мая з 18.00 да 23.00, перадае сайт Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай ліатаратуры.


— У гэты цудоўны вечар/(не)ноч вы зможаце павандраваць у прасторы і часе па дзеючых экспазіцыях музея пад дэвізам «22 за 3» — паўдзельнічайце ў 22 музейных актыўнасцях усяго за 3 рублі. За адзін вечар вы пазнаёміцеся з 7 экспазіцыямі і прыміце ўдзел у спецыяльных музейных праграмах, па выніках якіх атрымаеце падарункі. Адмыслова створаная фотазона, флэшмоб «Вясёлкін у #літмузеі» дапаможа зафіксаваць гэты дзень у памятных фотаздымках і знайсці новых сяброў у сацыяльных сетках, — адзначаюць арганізатары.

Зберагаючы мінулае, крочым у будучыню! Пад такім дэвізам працуе і развіваецца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Музей, які аб’ядноўвае ўсіх беларускіх пісьменнікаў, захоўвае літаратурныя артэфакты. Літаратурны музей сёння – гэта пляцоўка для творчасці, гульні і развіцця. Літаратурны музей збірае, захоўвае (больш за 60 000 музейных прадметаў) і экспануе (больш за 1000 арыгінальных прадметаў штогод) — дадалі ў музеі.

З поўнай праграмай можна азнаёміцца тут.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.