Вы тут

Дзве Уханьскія ініцыятывы прыняты на форуме народнай дыпламатыі ШАС


Падчас форуму Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ва Ухані на тэматычных пляцоўках панэльных сесій абмеркавалі пытанні развіцця аналітычных цэнтраў, аграпрамысловага комплексу, гарадскіх агламерацый, аховы здароўя.


Як заўважыў у сваім прывітанні да ўдзельнікаў форуму старшыня КНР Сі ЦЗІНЬПІН, ШАС стала важнай пляцоўкай міжнароднага супрацоўніцтва. Гэтае ўзаемадзеянне даволі плённае — вынікам форуму ва Ухані стала падпісанне мультыфарматных дагавораў аб супрацоўніцтве, а таксама кантрактаў паміж суб'ектамі гаспадарання правінцыі Хубэй і знешнімі партнёрамі на суму звыш 13 мільярдаў юаняў ($2 млрд). Таксама была вылучана глабальная ініцыятыва экспертаў па стварэнні Пілотнай зоны аховы здароўя Кітай-ШАС ва Ухані. Меры, якія вызначаны ў ёй, надзвычай актуальныя ў кантэксце пандэміі каранавіруса. У прыватнасці, мяркуецца стварыць лабараторыю краін ШАС па тэсціраванні, маніторынгу і папярэджанні інфекцыйных захворванняў, рэгулярна праводзіць павышэнне кваліфікацыі медыцынскіх кадраў, а таксама ўдасканальваць меры экстраннага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў сферы аховы здароўя, павышаць патэнцыял прафілактыкі і кантролю.

У выніковай ініцыятыве форуму замацаваны намер пашыраць супрацоўніцтва па глыбокай інтэграцыі вытворчых ланцужкоў, кааперацыі ў галіне лічбавай эканомікі, электроннай камерцыі, штучнага інтэлекту, «разумных» гарадоў. Як адзначыў генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір НОРАЎ, на працягу 20 гадоў свайго існавання ШАС стала найбуйнейшай сусветнай рэгіянальнай платформай узаемадзеяння. Цяпер яе членамі з'яўляюцца восем краін з агульным насельніцтвам звыш трох мільярдаў чалавек, якія фарміруюць чвэрць глабальнага ВУП. Чатыры дзяржавы (сярод іх Беларусь) маюць статус назіральнікаў, яшчэ шэсць з'яўляюцца партнёрамі па дыялогу.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.