Вы тут

Для абі­ту­ры­ен­таў у авія­цый­най га­лі­не ад­кры­ва­юц­ца но­выя маг­чы­мас­ці


Пад­рых­тоў­ка пі­ло­таў для гра­ма­дзян­скай авія­цыі рас­пач­нец­ца сё­ле­та ў Бе­ла­ру­сі. Пра гэ­та рас­ка­заў жур­на­ліс­там пра­рэк­тар па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі авія­цыі Ігар ЯЦ­КЕ­ВІЧ.


Ён ад­зна­чыў, што гэ­та но­вая ста­рон­ка ў гіс­то­рыі на­ву­чаль­най уста­но­вы. Па­чы­на­ю­чы з 1974 го­да тут рых­та­ва­лі авія­цый­ны пер­са­нал са­ма­га роз­на­га про­фі­лю: ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ных спе­цы­я­ліс­таў, якія зай­ма­юц­ца аб­слу­гоў­ван­нем па­вет­ра­ных суд­наў, авія­цый­ных ру­ха­ві­коў, авія­цый­на­га аб­ста­ля­ван­ня, а так­са­ма авія­цый­ных дыс­пет­ча­раў. Але не ха­па­ла толь­кі ад­на­го, ды вель­мі важ­на­га звя­на — у кра­і­не не вя­ла­ся пад­рых­тоў­ка лёт­на­га са­ста­ву для гра­ма­дзян­скай авія­цыі. Ця­пер гэ­ты не­да­хоп бу­дзе лік­ві­да­ва­ны. Ужо пад­час пры­ём­най кам­па­ніі 2021 го­да ад­бу­дзец­ца пер­шы на­бор на спе­цы­яль­насць «Лёт­ная экс­плу­а­та­цыя па­вет­ра­ных суд­наў гра­ма­дзян­скай авія­цыі» з пры­сва­ен­нем вы­пуск­ні­кам ква­лі­фі­ка­цыі «Ін­жы­нер-пі­лот».

— Пры­ма­ю­чы ра­шэн­не аб ад­крыц­ці но­вай спе­цы­яль­нас­ці, мы рэа­лі­за­ва­лі пра­па­но­ву Са­ве­та Мі­ніст­раў, пад­тры­ма­ную кі­раў­ні­ком на­шай дзяр­жа­вы. Гэ­тае ра­шэн­не мае прын­цы­по­вае зна­чэн­не з пунк­ту по­гля­ду за­бес­пя­чэн­ня су­ве­рэ­ні­тэ­ту на­шай кра­і­ны і на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі, — пад­крэс­ліў Ігар Яц­ке­віч. — Але на­бо­ры бу­дуць не­вя­лі­кія. Во­сем ча­ла­век мы пла­ну­ем узяць на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня і столь­кі ж — на плат­ную. Для та­го каб па­сту­піць на но­вую спе­цы­яль­насць, абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны бу­дуць па­даць у пры­ём­ную ка­мі­сію тры сер­ты­фі­ка­ты цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня: па бе­ла­рус­кай ці рус­кай мо­ве (на вы­бар), ма­тэ­ма­ты­цы і анг­лій­скай мо­ве.

Ігар Яц­ке­віч звяр­нуў ува­гу на тое, што, акра­мя ус­туп­ных іс­пы­таў, абі­ту­ры­ен­ты па­він­ны прай­сці яшчэ і пра­фад­бор. Ён уклю­чае ме­ды­цын­скі агляд ва ўра­чэб­на-лёт­най экс­перт­най ка­мі­сіі ме­ды­цын­скай служ­бы гра­ма­дзян­скай авія­цыі, а так­са­ма іс­пы­ты па фі­зіч­най пад­рых­тоў­цы на ба­зе ака­дэ­міі. «У тым вы­пад­ку, ка­лі на гэ­тых двух эта­пах абі­ту­ры­ен­там не па­шчас­ціць, яны яшчэ па­спе­юць па­даць свае да­ку­мен­ты ў ін­шыя ВНУ. Або, ка­лі на ру­ках ёсць ча­ты­ры сер­ты­фі­ка­ты ЦТ (па ад­ной з дзяр­жаў­ных моў, ма­тэ­ма­ты­цы, анг­лій­скай мо­ве і фі­зі­цы), у вы­пад­ку ня­ўда­чы на пра­фе­сій­ным ад­бо­ры мож­на па­сту­піць у ака­дэ­мію на лю­бую спе­цы­яль­насць ін­жы­нер­на-тэх­ніч­на­га про­фі­лю і по­тым так­са­ма пра­ца­ваць у авія­цыі», — па­ра­іў пра­рэк­тар.

Цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не стар­туе ў Бе­ла­ру­сі 16 чэр­ве­ня. Рэ­гіст­ра­цыя на яго за­вяр­шы­ла­ся 1 чэр­ве­ня. Сваё жа­дан­не паў­дзель­ні­чаць у ЦТ афор­мі­лі кры­ху больш як 62 ты­ся­чы ча­ла­век. Ах­вот­ных ака­за­ла­ся менш, чым у па­пя­рэд­нім го­дзе, але ар­га­ні­за­та­ры звяз­ва­юць гэ­ту ака­ліч­насць з маг­чы­мас­цю вы­ка­рыс­тоў­ваць сер­ты­фі­ка­ты ЦТ на пра­ця­гу двух га­доў.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў На­тал­ля ВАЙ­ЦЯ­ХО­ВІЧ па­ве­да­мі­ла, што тэр­мін вы­да­чы про­пус­каў на ЦТ абі­ту­ры­ен­там, якія ў вы­зна­ча­ныя тэр­мі­ны за­поў­ні­лі элект­рон­ную ан­ке­ту і апла­ці­лі рэ­гіст­ра­цый­ны ўзнос за ўдзел у ЦТ, але не змаг­лі іх за­браць па пры­чы­не хва­ро­бы, вы­му­ша­най са­ма­іза­ля­цыі або зна­хо­джан­ня за ме­жа­мі кра­і­ны, быў па­доў­жа­ны да 15 чэр­ве­ня.

Са­мы­мі за­па­тра­ба­ва­ны­мі прад­ме­та­мі на ЦТ у 2021 го­дзе ста­ла рус­кая мо­ва (на яе за­рэ­гіст­ра­ва­лі­ся больш як 50 ты­сяч абі­ту­ры­ен­таў) і ма­тэ­ма­ты­ка (больш як 32 ты­ся­чы). Лі­дар ся­род за­меж­ных моў па тра­ды­цыі — анг­лій­ская мо­ва: яе пла­ну­юць зда­ваць больш за 23 ты­ся­чы абі­ту­ры­ен­таў. А вось тэс­ты па бе­ла­рус­кай мо­ве бу­дуць пі­саць менш за 20 ты­сяч ча­ла­век (і гэ­та з улі­кам та­го, што не­ка­то­рыя абі­ту­ры­ен­ты зда­юць і бе­ла­рус­кую, і рус­кую мо­ву, каб вы­браць по­тым для пры­ём­най ка­мі­сіі сер­ты­фі­кат з больш вы­со­кім ба­лам).

З улі­кам эпі­дэ­міч­най аб­ста­ноў­кі ЦТ па рус­кай мо­ве і ма­тэ­ма­ты­цы бу­дзе пра­хо­дзіць два дні. Усе абі­ту­ры­ен­ты па­дзе­ле­ны на два па­то­кі, та­му вар­та быць уваж­лі­вы­мі і не пра­пус­ціць свой дзень зда­чы тэс­ці­ра­ван­ня, які ўка­за­ны ў про­пус­ку. У ін­шы дзень абі­ту­ры­ент да зда­чы эк­за­ме­ну да­пу­шча­ны не бу­дзе.

Пры пра­вя­дзен­ні ЦТ аба­вяз­ко­ва вы­кон­ваць усе не­аб­ход­ныя са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ныя па­тра­ба­ван­ні. Яны да­ты­чац­ца ў пер­шую чар­гу рас­са­джван­ня абі­ту­ры­ен­таў — з за­ха­ван­нем дыс­тан­цы­я­ван­ня не менш за 1 метр. Гэ­та, вя­до­ма, за­па­тра­ба­ва­ла за­дзей­ні­чаць до­сыць вя­лі­кую коль­касць да­дат­ко­вых аў­ды­то­рый.

Ар­га­ні­за­та­ры ЦТ бу­дуць пра­ца­ваць у мас­ках і паль­чат­ках. «Мы віта­ем, ка­лі і абі­ту­ры­ен­ты бу­дуць так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ваць срод­кі ін­ды­ві­ду­аль­най аба­ро­ны. Ка­лі па ней­кай пры­чы­не абі­ту­ры­ент за­быў­ся пра іх, але жа­дае імі ска­рыс­тац­ца, у кож­ным пунк­це бу­дзе ство­ра­ны рэ­зерв», — ад­зна­чы­ла на­мес­нік ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кант­ро­лю ве­даў. На пы­тан­не жур­на­ліс­та, ці мо­жа абі­ту­ры­ент пад­час эк­за­ме­ну зняць мас­ку, ка­лі яму цяж­ка ды­хаць, яна да­ла ста­ноў­чы ад­каз.

Пра­пуск­ны рэ­жым у пунк­тах пра­вя­дзен­ня тэс­ці­ра­ван­ня бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца па да­ку­мен­тах, якія свед­чаць асо­бу: раз­мо­ва ідзе пра паш­парт, від на жы­хар­ства ці па­свед­чан­не бе­жан­ца. «Вар­та за­ўва­жыць, што кож­ны год не­ка­то­рыя абі­ту­ры­ен­ты спра­бу­юць тра­піць на эк­за­мен, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы па­свед­чан­не кі­роў­цы ці ін­шыя да­ку­мен­ты. Яшчэ раз паў­та­ру: усе ас­тат­нія да­ку­мен­ты, акра­мя трох пе­ра­лі­ча­ных, не з'яў­ля­юц­ца да­ку­мен­та­мі, па якіх мож­на тра­піць на ЦТ», — пад­крэс­лі­ла На­тал­ля Вай­ця­хо­віч.

Ар­га­ні­за­та­ры ЦТ так­са­ма звяр­та­юць ува­гу абі­ту­ры­ен­таў на не­аб­ход­насць за­ха­ван­ня дзе­ла­во­га сты­лю ў адзен­ні. Шор­ты і слан­цы лепш па­кі­нуць до­ма. «ЦТ — эк­за­мен з вы­со­кі­мі стаў­ка­мі, — за­ўва­жы­ла На­тал­ля Вай­ця­хо­віч. — Та­му ў аў­ды­то­ры­ях па­він­на за­хоў­вац­ца дзе­ла­вая аб­ста­ноў­ка, якая ў мно­гім за­ле­жыць ад знеш­ня­га вы­гля­ду ўдзель­ні­каў вы­пра­ба­ван­ня. У рэш­це рэшт, гэ­та пы­тан­не куль­ту­ры. А вы­шэй­шая аду­ка­цыя, на атры­ман­не якой прэ­тэн­ду­юць абі­ту­ры­ен­ты, — гэ­та не толь­кі вы­со­кі ўзро­вень ве­даў...»

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Загаловак у газеце: Эк­за­мен з вы­со­кі­мі стаў­ка­мі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.