Вы тут

У заапарку Фларыды нарадзіўся белы насарог


У штаце Фларыда (ЗША) у заапарку ZooTampa нарадзілася дзіцяня знікаючага віду паўднёвага белага насарога, паведамляе БелТА.


Фота з Facebook-акаўнта заапарка.

Гэта ўжо восьмае дзіцяня белага насарога, якон з’явілася на свет у заапарку ў рамках спецыяльнага праекта па аднаўленні папуляцыі гэтага віду — Ceratotherium simum simum. Маці і дзіцяня адчуваюць сябе добра. У хуткім часе яны далучацца да астатніх носорогаў, якія жывуць у заапарку.

Папуляцыя белага насарога ў Афрыцы катастрафічна зменшылася на пачатку XX стагоддзя, але дзякуючы намаганням эколагаў, навукоўцаў і валанцёраў у цяперашні час іх налічваецца каля 20,4 тыс. Белыя насарогі па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за страты асяроддзя пражывання і браканьерства.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.