Вы тут

Паліцыя Фларыды заклікала не страляць у «Ірму»


Паліцыя амерыканскага штата Фларыда заклікала мясцовых жыхароў, якія сабраліся сустрэць ураган «Ірма» стрэламі, адмовіцца ад гэтай задумы, растлумачыўшы, што такім чынам можна пагоршыць сітуацыю. Паведамленне было апублікавана ў Твітары паліцэйскага ўпраўлення акругі Паска.


«Вы не павернеце яго, да таго ж гэта прывядзе да вельмі небяспечных пабочных эфектаў», — адзначаецца ў посце. Раней жыхар Фларыды Раян Эдвардс стварыў у Фэйсбуку сустрэчу пад назвай «Застрэлім ураган «Ірма». Яна была запланаваная на 10 верасня ў 10 гадзін па мясцовым часе. На момант публікацыі навіны 26 тысяч чалавек заявілі, што пойдуць на мерапрыемства, 53 тысячы адзначылі, што цікавяцца, некаторыя пыталіся, ці можна кідацца ў «Ірму» падушкамі.

9 верасня ўраган «Ірма» абрынуўся на Кубу, пазней і на ЗША. Раней ён прайшоўся над Пуэрта-Рыка і астравамі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.