Вы тут

Кліматычныя рэкорды будуць пабіты і ў чэрвені? Што, плюс 34 не мяжа?


Яшчэ далёка не сярэдзіна лета, а сонца ўжо вырашыла нас расплавіць. У нашу краіну, як заўсёды, раптам, занесла суперспякотнае надвор'е. Неймавернае цяпло распаўсюдзіцца па тэрыторыі Беларусі не толькі ў выхадныя, спякота будзе нарастаць і на наступным тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ўсё таму, што антыцыклон Зое прынёс на тэрыторыю нашай краіны цёплае, сонечнае надвор'е. Ён прастаіць у нас да канца тыдня, таму дажджоў не чакаецца наогул, а спякота будзе толькі нарастаць. У сувязі з гэтым эксперты раяць успомніць асноўныя правілы паводзін у спякоту: не выходзіць без асаблівай патрэбы на вуліцу падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, а калі ўсё ж выйшлі, не забывайце пра галаўны ўбор і абавязкова вазьміце бутэлечку з вадой. На вуліцы лепш трымацца ў цені і перыядычна заходзіць у грамадскія памяшканні з кандыцыянерамі.

Сёння, як, зрэшты, і ў суботу, нядзелю і панядзелак, ападкаў не чакаецца. Неба будзе абсалютна чыстым. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра ў пятніцу складзе 25—31 цяпла. Так, цяпла, а далей будзе час спёкі.

Умераны паўночна-заходні вецер прагназуецца і ў суботу. Пачне павышацца тэмпература паветра ўжо ўначы, калі чакаецца ад плюс 11 градусаў да 16 цяпла. Удзень стане прыпякаць як у ліпені — ад плюс 27 да плюс 32 градусаў.

У нядзелю і панядзелак грамадзяне нашай краіны, асабліва гараджане, будуць праходзіць выпрабаванне супердушным надвор'ем. Дажджоў не будзе, а вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ўжо 13—18 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 28 градусаў да 33 цяпла. Падобна, на гэтым абсалютныя сонечныя дні ў нас скончацца, але спякота не знікне.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, але ўдзень у асобных раёнах па заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—20 цяпла, удзень — усё тыя ж плюс 28—33 градусы. Выключна ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і ў сераду. Уначы ў гэты дзень тыдня ў нас будзе надзвычай цёпла, калі тэмпература паветра не апусціцца ніжэй 15—22 цяпла. Удзень нам таксама будзе не салодка: максімальная тэмпература паветра ад плюс 28 градусаў да 34 цяпла.

Спецыялісты Белгідрамета паведамляюць, што тэмпература вады ў рэках і вадаёмах нашай краіны складае плюс 18—23 градусы. Сіноптыкі рэкамендуюць быць уважлівымі і асцярожнымі падчас адпачынку каля вадаёмаў. Акрамя таго, у сувязі з цёплым і сухім надвор'ем павялічваецца і клас пажаранебяспекі. Таму, адпраўляючыся ў лес, не варта выкідваць у траву недакуркі і падпаленыя запалкі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю — pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.