Вы тут

21 — 22 кастрычніка 2021 года ў Мінску пройдзе VIII Міжнародны бібліятэчны кангрэс


«Бібліятэка як феномен культуры» — такую традыцыйную назву носіць Міжнародны кангрэс, які ўжо не першы год праводзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтарытэтны форум адбудзецца 21 — 22 кастрычніка. Тэмай 2021 года абраны наступны накірунак: «Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні».


— Да абмеркавання ў межах кангрэса мы як арганізатары прапануем такія тэмы, — тлумачыць дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана КНІЖНІКАВА, — «Сумесныя сацыяльныя ініцыятывы ўстаноў культур, навукі, адукацыі, СМІ і бізнеса ў перыяд пандэміі»; «Праектная дзейнасць бібліятэк: ідэя — рэалізацыя — прасоўванне»; «Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці ва ўмовах пандэміі»; «Стратэгічнае планаванне і ацэнка дзейнасці бібліятэк»; «Пандэмія CОVID-19 як стымул лічбавай трансфармацыі бібліятэк»; «Бібліятэка ў сістэме захавання гісторыка-культурнай памяці грамадства: краіназнаўчыя і краязнаўчыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк» ; «Бібліятэкі і сацыяльныя медыя: выкарыстанне магчымасцяў для развіцця паслуг і сервісаў» і шэраг іншых, якія носяць даволі актуальны характар.

Рабочыя мовы кангрэса — беларуская, руская, англійская. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музееў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: conference.nlb.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.