Вы тут

Прэамбулу Канстытуцыі прапануецца дапоўніць палажэннямі аб захаванні нацсамабытнасці


«Прэамбула Канстытуцыі з’яўляецца важнейшай састаўной часткай Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя каштоўнасці, ідэі, культурна-духоўная спадчына беларускага народа, які з’яўляецца крыніцай дзяржаўнай улады. Таму сёння ўзнікла неабходнасць некаторыя палажэнні прэамбулы ўдакладніць і дапоўніць, зыходзячы з аб’ектыўных фактараў грамадскага і дзяржаўнага развіцця ў нашай краіне», —  паведаміў старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Па-першае, прапануецца палажэнне аб праве беларускага народа на самавызначэнне дапоўніць такімі каштоўнаснымі ўстаноўкамі, як захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту. «Па-другое, прапануецца дапоўніць палажэнне захаваннем культурна-духоўных традыцый беларускага народа, якія з’яўляюцца важнейшай састаўной часткай ідэалогіі канстытуцыйнага прававога развіцця. І трэцяе, хацеў бы адзначыць, што сёння ў нас фарміруецца справядлівае грамадства і гэты працэс неабходна адлюстраваць. Таму прапануецца дапоўніць прэамбулу наступным палажэннем, што ў Рэспубліцы Беларусь фарміруецца сацыяльна справядлівае грамадства на пачатках салідарнасці і агульнага дабрабыту», — дадаў старшыня КС.

Сёння праходзіць сёмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца змяненні прэамбулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.