Вы тут

СК праводзіць праверку па факце гібелі 13-гадовай дзяўчынкі на вадаёме ў Капыльскім раёне


Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі 13-гадовай дзяўчынкі на вадаёме ў Капыльскім раёне, паведамілі ў СК.


«Па дадзеных следства, вечарам 28 ліпеня 13-гадовая дзяўчынка з вёскі Труханавічы Капыльскага раёна з 12-гадовай знаёмай вырашылі выкупацца. Яны накіраваліся да вадаёма паблізу суседняй вёскі, які не быў абсталяваны для купання. Абедзве непаўналетнія плаваць не ўмелі. У нейкі момант 13-гадовая дзяўчынка спатыкнулася і рэзка пайшла пад ваду. Знаёмая не змагла ёй дапамагчы. Выратаваць жыццё дзяўчынкі не ўдалося. Яе цела з вады дастаў мясцовы жыхар», — распавялі ў ведамстве.

Следчым праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная слядовая карціна, прызначана судова-медыцынская экспертыза, правядзенне якой даручана кіраванню ГКСЭ па Мінскай вобласці. «Варта адзначыць, што сям’я загінулай знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы», — дадалі ў СК.

Па дадзеным факце Капыльскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Фота СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.