Паводле атрыманай ТАСС у аўторак заяве Еўракамісіі, рашэнне аб эквівалентнасці сертыфікатаў Еўрасаюза і Сан-Марына і Ватыкана было прынята 2 жніўня, передае агенцтва.
«2 жніўня Еўракамісія зацвердзіла рашэнні, якія забяспечваюць, што кавід-сертыфікаты, выдадзеныя ў Ватыкане і Сан-Марына, эквівалентныя Еўрапейскаму лічбаваму кавід-сертыфікату, — гаворыцца ў дакуменце. — Гэта азначае, што абедзве краіны будуць падлучаныя да сістэмы ЕС і выдадзеныя там сертыфікаты будуць прымацца ў ЕС на тых жа падставах, што і лічбавы кавід-сертыфікат ЕС. На практыцы гэта азначае, што ўладальнікі гэтых сертыфікатаў змогуць іх выкарыстоўваць на тых жа ўмовах, што і ўладальнікі сертыфікатаў ЕС».
У заяве таксама прыводзяцца словы еўракамісара па пытаннях юстыцыі Дыдзье Рэйндэрса: «Я задаволены тым, што ўсё больш краін уводзяць сістэму, якая базуецца на еўрапейскім лічбавым кавід-сертыфікаце. Мы прымаем актыўныя крокі, каб прызнаваць сертыфікаты, выдадзеныя іншымі, якія не ўваходзяць у ЕС дзяржавамі. Пры гэтым яны павінны быць сумяшчальныя з сістэмай ЕС і дазваляць ажыццяўляць праверку іх аўтэнтычнасці, тэрміну дзеяння і надзейнасці».
Праведзеная ТАСС праверка адкрытай базы дадзеных еўрапейскага лічбавага сертыфіката сведчыць, што і Ватыкан, і Сан-Марына ўжо пазначаныя ў гэтай сістэме як цалкам інтэграваныя ў яе дзяржавы, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.
Прэв’ю: pixabay.com
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?