Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у інаўгурацыі Прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі


5 жніўня 2021 года па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі.


Пасля заканчэння цырымоніі адбылася сустрэча Уладзіміра Андрэйчанка з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахімам Раісі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў Э. Раісі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта і перадаў ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шчырыя віншаванні і самыя цёплыя пажаданні поспехаў у дзейнасці на прэзідэнцкай пасадзе.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі розныя аспекты далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і беларуска-іранскіх узаемаадносін у міжнародных арганізацыях.

Таксама Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў двухбаковую сустрэчу са Старшынёй Сходу Ісламскага Савета Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Багерам Галібафам.

Акрамя таго, таго адбылася кароткая размова з Старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валодзіным Вячаславам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.