Вы тут

Анонс. Беларуска-узбекскі «круглы стол» у фармаце анлайн


26 жніўня ў Выдавецкім доме «Звязда» пройдзе ў рэжыме анлайн «круглы стол» «Беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі». 


Pixabay.com

Тэма невыпадковая. У апошнія пяць-дзесяць гадоў беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі развіваюцца даволі інтэнсіўна. Складваецца ўражанне, што намаганнямі двух бакоў адбываецца пэўны рэнесанс у гэтым накірунку дзейнасці. Спрыяе гэтаму ў многім і руплівасць канкрэтных арганізатараў справы. Найперш — Пасольства Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза пісьменнікаў Узбекістана, Выдавецкага дома «Звязда», беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў. 

Вялікую ролю адыгрываюць непасрэдныя кантакты. У многім развіццю літаратурных сувязяў паміж нашымі краінамі паспрыяў дарадца ўзбекскай амбасады ў Беларусі доктар палітычных навук Даніяр Абідаў, які, на вялікі жаль, не так даўно пайшоў з жыцця. У Беларусь у пошнія гады наведаліся ташкенцкія літаратары — перакладчыца, празаік Рысалат Хайдарава, старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана паэт Сіражыддзін Сайід, публіцыст, празаік, драматург Кучкар Наркабіл, доктар філалагічных навук Анатоль Ліхадзіеўскі, іншыя творцы. У Мінску пабачыў спецыяльны «узбекскі выпуск» часопіса «Беларусь». На старонках газет «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Полымя», «Нёман» у перакладах на беларускую і рускую мову з’явіліся публікацыі ўзбекскіх аўтараў. Пабачыла сумесная кніга беларускіх і ўзбекскіх пісьменнікаў «Созвучие сердец: Беларусь — Узбекистан». Мінскае выдавецтва «Белпринт» выдала кнігу Алішэра Наваі на беларускай мове. І ва Узбекістане з’явіліся новыя пераклады твораў беларускіх аўтараў. 

А зараз да размовы за «круглым сталом» на тэму далейшага развіцця беларуска-узбекскіх літаратурных сувязяў спрычыняцца супрацоўнікі беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Узбекістана, а таксама Пасольства Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.