Вы тут

На «Беларусь 3» — новы выпуск аўтарскай праграмы «Суразмоўцы!»


На тэлеканале «Беларусь 3» выходзіць аўтарская праграма беларускага пісьменніка Навума Гальпяровіча. «Суразмоўцы» здзейснены ў фармаце адносна кароткіх, па 15 хвілін, гутарак. Героі праграмы — культурныя дзеячы. Але, як адзначае сам Навум Гальпяровіч, культурнае асяроддзе складаецца не толькі з мастацкіх прафесій.


— Гасцямі і героямі праграмы становяцца творцы культурнай прасторы Беларусі ў шырокім сэнсе гэтага слова: навукоўцы, педагогі, пісьменнікі, мастакі, грамадскія дзеячы, — кажа ён.

Вось што цікава: за час існавання праграмы атрымаўся пэўны зрэз. Так, запрашаючы ў сваю студыю сучасных беларускіх пісьменнікаў, аўтар пры ўдзеле суразмоўцы актуалізуе праблемы ў галіне культуры, у прыватнасці, літаратуры, якія неабходна вырашыць. Героямі праграмы былі Людміла Рублеўская, Уладзімір Сцяпан, Алена Мальчэўская, Мікола Адам і шмат іншых вядомых асоб.

Але важна і тое, што Навума Гальпяровіча, акрамя размоў пра актуальныя для сучаснай культуры пытанні, таксама цікавіць асабістае — унутры свет герояў, іх памкненні і мары. Сваім тэмпам і атмасферай «Суразмоўцы» нагадваюць «Белую студыю» — вядомую перадачу тэлеканала «Культура». Але пры гэтым праграма Гальпяровіча захоўвае ўласны, аўтарскі почырк.

У новы выпуск «Суразмоўцаў» вядучы запрасіў паэта, фотакарэспандэнта газеты «Звязда» Яўгена Пясецкага. Паглядзім, якая атрымалася гаворка!

На тэлеканале «Беларусь 3» праграма выйдзе 28 жніўня ў 20:25.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.