Вы тут

Каляндар стрыжак на верасень


2 верасня, чацвер. Абразанне валасоў у гэты дзень можа мець згубны ўплыў на псіхіку. Прыгнечанасць, беспадстаўная трывога — самае малое, што можа з'явіцца пасля паходу ў цырульню, а ў тых, хто мае дэпрэсію, будзе пагаршэнне стану.

3 верасня, пятніца. Добры дзень для стварэння новай прычоскі і афарбоўвання ў любыя адценні. Спрыяльныя салонны догляд і дамашнія працэдуры для аздараўлення валасоў.

4 верасня, субота. Добры дзень для новай прычоскі, але варта ўлічыць, што пасля стрыжкі валасы растуць больш павольна, чым звычайна, паколькі Месяц цяпер меншае.

5 верасня, нядзеля. Выдатны дзень для наведвання салона прыгажосці. Стрыжка надасць сіл і здароўя валасам: яны стануць гусцейшыя і мацнейшыя, выпадзенне значна скароціцца.

6 верасня, панядзелак. Месяц у Дзеве спрыяльна ўплывае на валасы, але 29 месячны дзень вельмі адмоўна адбіваецца на эмоцыях, лепш стрыжку адкласці.

7 верасня, аўторак. Магічна ўдалы дзень па гараскопу стрыжкі. Кароткая стрыжка прыцягне ўдачу на рабоце і павышэнне ў кар'еры, прычоска на доўгіх валасах прынясе шчасце ў асабістым жыцці, новы колер валасоў дасць здароўе і дабрабыт.

8 верасня, серада. Новая прычоска акажа дапамогу тым, хто жадае ўзмацніць асабістае абаянне, і прынясе поспех у людзей супрацьлеглага полу.

9 верасня, чацвер. Укладваем кучары буйнымі хвалямі, ствараючы класічны вобраз прыроднай прывабнасці. Калі вы хворыя, стрыжка можа адвесці хваробу, паднімецца агульны імунітэт арганізма.

10 верасня, пятніца. Дзень нейтральны для паходу ў салон прыгажосці, стрыжкі і афарбоўвання валасоў.

11 верасня, субота. Стрыжка ў гэты дзень павялічыць матэрыяльнае багацце, а Месяц забяспечыць добры рост ва-
ласоў.

12 верасня, нядзеля. Добры дзень для тых, хто жадае стаць больш актыўным, пазітыўным і жыццярадасным. Стрыжка прыцягне ўдачу, новыя сустрэчы і знаёмствы.

13 верасня, панядзелак. Сённяшняя стрыжка падорыць энергію здароўя і абароніць ад бед. Калі ёсць нейкія праблемы на рабоце ці ў бізнесе, пафарбуйце валасы натуральнай фарбай у цёмнае адценне.

14 верасня, аўторак. Астролагі рэкамендуюць стрыжку тым, хто хоча павысіць упэўненасць у сабе і статус у вачах навакольных. Стрыжка надасць валасам сілу і здароўе.

15 верасня, серада. Сёння новая стрыжка надасць творчы імпульс, жыццё зайграе новымі фарбамі. Для афарбоўвання або таніравання варта выбраць фарбавальнікі з натуральным саставам.

16 верасня, чацвер. Крэатыўныя натуры могуць смела запісвацца да майстра. Прычоска будзе смелая і незвычайная, дапаможа энергетыцы не застойвацца, прыцягне перамены і прыемныя весткі.

17 верасня, пятніца. Сённяшні паход да цырульніка дабратворна паўплывае на ўсе абменныя працэсы ў арганізме, падыме настрой на ўвесь месяц.

18 верасня, субота. Сёння варта ўстрымацца ад стрыжкі і завіўкі валасоў. Рэкамендуецца выпростваць пасмы, каб прыцягнуць пазітыўную энергію. Афарбоўванне ў цёмны колер у гэты дзень дапаможа пазбегнуць непрыемнасцяў.

19 верасня, нядзеля. Афарбуйце шавялюру ў ваш любімы колер, паспяховыя справы стануць залогам будучага шанцавання. Згодна з гараскопам, пра нажніцы не ўспамінаем пад знакам Рыб.

20 верасня, панядзелак. Неверагодна складаны панядзелак, поспеху не даможацеся ні ў якіх мерапрыемствах, не кажучы пра стрыжкі і ўкладкі.

21 верасня, аўторак. Лепш адкласці паход да цырульніка. Сёння варта зрабіць працэдуры догляду для валасоў, якія ўмацуюць і адновяць структуру. Стрыжка можа зрабіць валасы непаслухмянымі і ломкімі.

22 верасня, серада. Любыя маніпуляцыі з даўжынёй і колерам валасоў рэкамендуецца перанесці на больш удалы дзень. Інакш валасы могуць стаць непаслухмяныя, пачаць выпадаць больш за норму.

23 верасня, чацвер. Выдатны дзень для стрыжкі, афарбоўкі валасоў, можна смела адпраўляцца ў цырульню.

24 верасня пятніца. Сёння дастаткова спрыяльны дзень для новай стрыжкі, калі ёсць праблемы са здароўем. Яна таксама прыцягне грошы.

25 верасня, субота. Удалы час для змен у даўжыні валасоў. Можна не абмяжоўвацца карэкціроўкай кончыкаў, таму што нават смелая стрыжка пройдзе выдатна.

26 верасня, нядзеля. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый. Для афарбоўкі валасоў рэкамендуецца выбраць менавіта гэты дзень.

27 верасня, панядзелак. Выдатны час для стрыжкі валасоў, асабліва ўдалымі будуць паветраныя стрыжкі, афарбоўванне валасоў у светлыя і русыя адценні.

28 верасня, аўторак. Няўдалы дзень для наведвання цырульні: прычоска атрымаецца зусім не такая, як вы сабе ўяўляеце, і можа вас сур'ёзна знерваваць. Не варта таксама фарбаваць валасы, бо атрыманы колер можа расчараваць.

29 верасня, серада. Не рэкамендуецца наведваць майстра сёння, пасля стрыжкі прычоска хутка страціць форму.

30 верасня, чацвер. Стрыгчыся ў гэты дзень непажадана. У плане прыгажосці стрыжка вас хутка расчаруе, а з эзатэрычнага пункту гледжання яна яшчэ можа запусціць чараду няўдач.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.