Вы тут

Каляндар стрыжак на лістапад


3 лістапада, пятніца. Стрыжку планаваць не варта, можна рабіць працэдуры па доглядзе, а таксама афарбоўку валасоў натуральнымі фарбавальнікамі.


Фота: pexels.com

4 лістапада, субота. Падстрыжыце сёння хоць бы злёгку кончыкі, гэтым вы аздаравіце сваю шавялюру.

5 лістапада, нядзеля. Вельмі добры перыяд для любой стрыжкі. Валасы стануць больш моцнымі і бліскучымі, прычоска дадасць вам лёгкасці і рамантычнасці.

6 лістапада, панядзелак. Уплыў Месяца на валасы вельмі пазітыўны: яны становяцца мацнейшымі, гусцейшымі, выглядаюць здаровымі і не сякуцца.

7 лістапада, аўторак. Выдатны дзень для новай прычоскі. Валасы будуць адрастаць раўнамерна і лёгка ўкладвацца.

8 лістапада, серада. Цудоўны перыяд для стрыжкі і афарбоўвання. Любая змена ў знешнасці дапаможа павярнуць жыццё ў лепшы бок.

9 лістапада, чацвер. Час спрыяльны для паветраных, аб'ёмных прычосак, пасля стрыжкі прыкметна паскорыцца рост валасоў.

10 лістапада, пятніца. Добры дзень для рамантычнай паветранай стрыжкі. Пасля новай прычоскі вас акружаць прыхільнікі, а навакольныя будуць абсыпаць кампліментамі.

11 лістапада, субота. Стрыжка валасоў можа прывесці да праблем. Лепш абмежавацца працэдурамі па доглядзе, каб абараніць валасы ад выпадзення і ўмацаваць іх па ўсёй даўжыні.

12 лістапада, нядзеля. Супярэчлівы дзень для любых маніпуляцый з валасамі, вынік можа адрознівацца ад задуманага.

13 лістапада, панядзелак. Устрымайцеся ад стрыжкі, інакш атрымаеце сур'ёзныя матэрыяльныя праблемы. Афарбоўванне толькі натуральнымі фарбавальнікамі ў цёмныя і медныя адценні.

14 лістапада, аўторак. Добры дзень для стрыжкі, новая прычоска дапаможа настроіць інтуіцыю на вырашэнне праблем у асабістым жыцці і бізнесе.

15 лістапада, серада. Вітаюцца прастата і класіка ў прычосцы, ад укарочвання валасоў неабходна ўстрымацца, каб пазбегнуць згубнага ўплыву на самаадчуванне.

16 лістапада, чацвер. Добры перыяд для змены прычоскі, падыдзе дзень і для тых, хто жадае абнавіць вобраз. Аднак валасы будуць адрастаць хутка і стануць менш паслухмянымі.

17 лістапада, пятніца. Спрыяльны дзень для таго, каб рабіць складаныя стрыжкі: форма будзе трымацца доўга.

18 лістапада, субота. Дзень для стрыжкі нейтральны, не будзе ўплываць ні на што.

19 лістапада, нядзеля. Гэты перыяд добры для таго, каб зрабіць нестандартную стрыжку, на якую вы доўга не маглі адважыцца.

20 лістапада, панядзелак. Стрыжка вельмі непажаданая. Можна заняцца аднаўленнем валасоў з дапамогай травяных настояў і масак.

21 лістапада, аўторак. Не рэкамендуецца стрыгчы сёння валасы, з абстрыжанымі пасмамі сыдзе і ўпэўненасць у сабе.

22 лістапада, серада. Вельмі супярэчлівы дзень для любых маніпуляцый з валасамі, стрыжыцеся толькі тады, калі гатовыя да сюрпрызаў. Новая прычоска можа як парадаваць, так і засмуціць.

23 лістапада, чацвер. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, пачакайце да заўтра, каб не страціць штосьці важнае.

24 лістапада, пятніца. Добры дзень, атрымаецца выдатная стрыжка, якая будзе спадарожнічаць поспеху.

25 лістапада, субота. Цудоўны дзень для паходу да майстра і работы са знешнасцю. Стрыжка атрымаецца ідэальнай, колер валасоў парадуе.

26 лістапада, нядзеля. Сёння стрыжка атрымаецца неверагодна прыгожай, надасць упэўненасці ў сабе і дапаможа справіцца з цяжкасцямі.

27 лістапада, панядзелак. Стрыжку варта рабіць толькі ў тым выпадку, калі хочаце, каб валасы сталі больш аб'ёмнымі.

28 лістапада, аўторак. Сёння можна стрыгчы валасы, калі хочаце дадаць аб'ёму прычосцы. Але не рабіце рэзкіх змен, няхай майстар стрыжэ як звычайна, інакш ёсць рызыка, што новая форма вам не спадабаецца, прынамсі адразу.

29 лістапада, серада. Неспрыяльны дзень для стрыжкі. Пасля яе ёсць рызыка з'яўлення перхаці.

30 лістапада, чацвер. Неспрыяльны сатанінскі дзень. Калі не жадаеце мець цяжкасцяў у асабістым жыцці і кар'еры, то перанясіце візіт да цырульніка на іншы дзень.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.