Вы тут

«Гэта выпакутаваная дата, гэта выпакутаванае свята»


Першы ў гісторыі Дзень народнага адзінства аб’яднаў усю Беларусь. У знакамітай «Мінск-арэне» сабраліся людзі з усёй краіны. Комплекс адначасова можа прыняць 15 000 чалавек і 17 верасня тут быў сапраўдны аншлаг. Людзі з кожнага беларускага куточка сабраліся, каб сёння быць тут разам. Усіх аб’яднаў святочны настрой і адчуванне гістарычнасці моманту. 


Фота:БелТА

Супрацоўніцы Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі на свята прыйшлі разам. «Сёння людзі гатовыя святкаваць гэты дзень. Мы думаем, што такое свята прыжывецца і з кожным годам людзі будуць актыўней яго святкаваць. Адзінства народа залежыць ад усіх нас саміх, нам заўсёды патрэбна быць разам. Увогуле даўно трэба было ўвесці такое свята. У будучым гэта аб’яднае ўвесь народ і ў нас будзе панаваць мір, любоў і пакой», — аб’ядналіся ў сваім меркаванні жанчыны. 

Маладыя людзі Таццяна і Максім з Мінска пажадалі, каб такое свята было выхадным днём. «Настрой і так добры, а ў выхадны дзень ён будзе яшчэ лепшы», — растлумачыла пара. 

Старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар МАЛІНОЎСКІ ўпэўнены, што гэтае свята патрэбнае, каб аб’яднаць людзей. «Мы пражылі нейкі час, калі нас сілком падзялілі і тады гістарычная справядлівасць перамагла. І сёння мы аддаем даніну павагі тым пакаленням. Калі мы адзіныя, нас не перамагчы. Можа, гэта і пафасна гучыць, але гэта менавіта так. Нацыі і нацыянальнасці ёсць розныя, але ўсё-ткі мы беларусы, таму што гэта наша родная краіна», — адзанчыў ён. 

Удзельнікі свята ўпэўнены, што дзень народнага адзінства заахвоціць людзей лепш даведацца сваю гісторыю. Магчыма, не ўсе ведаюць гісторыю гэтага свята, але абавязкова захочуць з ёй пазнаёміцца. 

«Гэта выпакутаваная дата, гэта выпакутаванае свята. І трэба, каб прайшло нямала часу, каб яно стала гістарычна запатрабаваным. Гэта свята, гэта дзень яднання. І мы перажылі пераломны момант, калі трэба адчуць гэта яднанне. Трэба паказваць моладзі, што мы не стаім на месцы. І гэтае свята — гэта наша развіццё. Яно кансалідуе ўсё лепшае, што ў нас ёсць і дае магчымасці далей развівацца», — упэўнены Віктар Маліноўскі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.