Вы тут

Жыхара Жабінкі асудзілі на 4 гады калоніі за панажоўшчыну


У Жабінцы вынеслі прысуд па крымінальнай справе аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.


На лаве падсудных апынуўся мясцовы жыхар 1998 года нараджэння. Злачынства, якое яму ставілася ў віну, было здзейснена 27 мая. У той дзень малады чалавек быў п’яны. На вуліцы паміж ім і мужчынам узнік канфлікт. На глебе непрыязных адносін абвінавачваны ўдарыў пацярпелага нажом у жывот, прычыніўшы таму небяспечныя для жыцця раны.

Суд прызнаў гараджаніна вінаватым у злачынстве па ч.1 ст.147 КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.