Вы тут

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў кастрычніку


Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2021/2022 навучальнага года стартуе ў кастрычніку, паведамляе БелТА са спасылкай на дырэктара РІКВ Юрыя Міксюка.


РТ можна прайсці непасрэдна ў пункце тэсціравання альбо анлайн. Каб прайсці тэсціраванне, трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.

«Рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца ў тры этапы: першы адбудзецца ў кастрычніку — снежні, другі — у студзені — лютым 2022 года, трэці — у сакавіку-красавіку 2022-га. Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці выпрабаванне, будзе размешчаны на сайце РІКВ. Пры гэтым кожны пункт правядзення тэсціравання вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў РТ па вучэбных прадметах», — распавёў Юрый Міксюк.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне — добры інструмент для самакантролю і падрыхтоўкі да ЦТ, які досыць запатрабаваны ў абітурыентаў. «Рэпетыцыйнае тэсціраванне дазваляе абітурыентам, па-першае, вызначыць прабелы ў ведах. Па-другое, пазнаёміцца з тэхналогіяй цэнтралізаванага тэсціравання і неяк псіхалагічна падрыхтавацца», — адзначыў дырэктар РІКВ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.