Вы тут

Астанкі 377 чырвонаармейцаў перапахавалі ў Светлагорскім раёне


Астанкі 377 чырвонаармейцаў перапахавалі ў Светлагорскім раёне, паведамляе Гомельская абласная арганізацыя АСВОД.


Маштабныя пошукавыя працы праходзілі на тэрыторыі раёна з красавіка па чэрвень. У іх былі задзейнічаны прадстаўнікі 52-га асобнага пошукавага спецыялізаванага батальёна пры садзейнічанні пошукавага атрада «Эстафета памяці». «Раскопкі дазволілі аднавіць гістарычную і чалавечую справядлівасць», — распавялі ў АСВОД.

Атрымалася падняць астанкі 377 байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, якія аддалі жыццё за Перамогу. Цырымонія іх перапахавання ў брацкую магілу прайшла ўчора каля вёскі Вялікі Бор.

Камандзір пошукавага атрада «Эстафета памяці» пры Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД Раман Цярэшчанка запэўніў: для членаў яго атрада задача па пошуку байцоў — гэта не проста агульначалавечы доўг, але і асабісты.

У рэгіёне працягваюць аднаўляць гістарычную ісціну.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.